ТУРНА́ЕЎСКАЕ КАМСАМО́ЛЬСКАМАЛАДЗЁЖНАЕ ПАДПО́ЛЛЕ ў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала ў жн. 1943 — чэрв. 1944 у в. Турная Кобрынскага р-на Брэсцкай вобл. У канцы 1943 аб’ядноўвала 17 чал. (кіраўнікі У.А.Юхімук. П.П.Казлюк). Падпольшчыкі мелі сувязь з партызанамі, для якіх здабывалі звесткі разведкі, зброю, боепрыпасы, адзенне, харч. прадукты. Прымалі ўдзел у «рэйкавай вайне» на чыгунках на Пінск і Івацэвічы, распаўсюджвалі сярод насельніцтва зводкі Саўінфармбюро, вялі агітацыю сярод моладзі. У барацьбе з ням. фашыстамі загінулі 6 падпольшчыкаў. У памяць аб падпольшчыках у вёсцы пастаўлены помнік.
т. 16, с. 49
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)